у баранов тоже вроде как несгибаемая воля бывает, лбом стены пробивать, но так-то они один хер - бараны
ДЫПЛАМАВАНЫ БАРАН, Кандрат КРАПIВА
У адным сяле, няважна дзе,
Хадзiу баран на чарадзе.
Разумных бараноу наогул ж нямнога,
А гэты - дык дурней дурнога:
Не пазнае сваiх варот
Вiдаць, што галава слабая.
А лоб – дык вось наадварот!
Не сустракау яшче такого лба я!
Калi няма разумнiка другога
Пабiцца каб удвух,
Дык ён разгонiцца i у сцену БУХ!!
У iншага дык выскачыу бы дух,
А ён нiчога...
I вось за дурасць гэту
Яго "вучоным" раз празвалi нейк на смех.
А каб двара не перабег -
На шыю прывязалi мету.
Вось, кажуць, i дыплом табе.
Што гэта за "дыплом", Баран нi "мя", нi "бэ"
Але жа перад Кошкаю пачау ён ганарыцца:
"А што ж ты думала, сястрыца?
Хiба мне пахвалiцца няма чым?
Дыплом я заслужыу, здаецца, галавою!
Дык не раунуйся ты са мною!"
"Аб гэтым лепей памаучы!" - сказала яму Кошка.-
"Калi бы ты разумнейшы быу трошкi,
I розумам раскiнуць мог авечым,
Убачыу бы, што ганарыцца нечым!
Бо заслужыу ты свой дыплом
Не галавой, а лбом!"
Другi "баран" нi "бэ", нi "мя",
А любiць гучнае iмя.
Это сообщение отредактировал Astorn - 3.10.2017 - 15:37